Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 сакавіка 2025, 12:09

Які мост у Беларусі самы доўгі?

Які мост у Беларусі самы доўгі? Самы доўгі падвесны мост Беларусі - мост цераз Нёман у г. Масты (Гродзенская вобласць).

Даўжыня - 193 м,
Шырыня пешаходнай часткі - 1,5 м.

Цікавы факт: да адкрыцця моста ў 1972 г. перабрацца на другі бераг жыхары горада маглі толькі па пантонным мосце.

Усяго ў Беларусі знаходзяцца дзевяць дзеючых падвесных пешаходных мастоў.

Самы доўгі пешаходны пуцеправод - працягласцю 550 м - знаходзіцца ў Гомелі.

Злучае мікрараёны Гомсельмаш і Стары Аэрадром.

Прагулка па ім займае 7-8 мін.

Самы доўгі і адзін з самых складаных па канструкцыі аўтамабільны мост - мост цераз Прыпяць у Мазыры.

Знаходзіцца на рэканструкцыі, пасля якой расшырыцца на 3 м, дасягнуўшы 10 м у шырыню. Даўжыня складзе больш за 920 м.

Усе тры масты знаходзяцца на рэканструкцыі, адкрыццё запланавана ў 2025 годзе.

Крыніцы: Мінтранс, Гомельскі аблвыканкам, Гродзенскі аблвыканкам
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі