26 студзеня 2025 года - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Датэрміновае галасаванне на выбарах пройдзе з 21 па 25 студзеня з 12.00 да 19.00 (без перапынку).
Галасаванне ў дзень выбараў 26 студзеня пройдзе з 8.00 да 20.00.
Што трэба, каб прагаласаваць:
- неабходна быць у спісе выбаршчыкаў на ўчастку для галасавання,
- мець пры сабе дакумент, які засведчвае асобу.
Грамадзяне ўключаюцца ў спіс выбаршчыкаў на ўчастку па месцы рэгістрацыі (па месцы жыхарства або месцы знаходжання).
Пры жаданні прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі выбаршчык можа звярнуцца ва ўчастковую камісію па месцы фактычнага пражывання не пазней за 25 студзеня. Неабходна прад'явіць пашпарт (ідэнтыфікацыйную картку) і дакумент*, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання.
Колькасць выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь складае 6 900 504.
У тым ліку - больш за 88 тыс. грамадзян, якія галасуюць упершыню.
Кожны выбаршчык атрымлівае бюлетэнь для галасавання і ставіць любы знак (напрыклад, птушку) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас.
Усяго ўтворана 5325 участкаў для галасавання.
- Брэсцкая вобласць - 861,
- Віцебская вобласць - 672,
- Гомельская вобласць- 925,
- Гродзенская вобласць - 589,
- Мінская вобласць - 894,
- Магілёўская вобласць - 683,
- г.Мінск - 701.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, пастаянна пражываюць за мяжой і знаходзяцца на консульскім уліку, змогуць прагаласаваць на адным з шасці ўчасткаў (у Мінску і ў кожным абласным цэнтры, адрасы пазначаны на сайце ЦВК).
* пасведчанне аб праве ўласнасці на нерухомую маёмасць, дагавор найму жылога памяшкання або іншы дакумент, які пацвярджае пражыванне.
Крыніца: ЦВК Беларусі.