Напярэдадні Новага года ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі стартавалі ёлачныя базары.
Усяго па краіне арганізаваны каля 1,1 тыс. гандлёвых пляцовак, дзе прадстаўлены елкі ў кадках, яловыя букеты, жывыя елкі і хвоі.
Штогод у Беларусі рэалізуецца каля 140-145 тыс. жывых елак.
Жывая елка стварае непаўторную атмасферу свята.
Як выбраць навагоднюю елку:
- свежая елка насычанага цёмна-зялёнага колеру;
- мае яркі пах хвоі;
- ствол павінен быць роўным і не тонкім (не менш як 6 см у абхваце);
- ігліца здаровага дрэва - мяккая і эластычная;
- галіны дрэва павінны быць гібкімі і моцнымі.
Напярэдадні свят узмацняецца ахова ляснога фонду. За нарыхтоўку дрэў без дазвольных дакументаў прадугледжаны штраф для фізасоб да 30 базавых велічынь (цяпер БВ складае Br40).
Крыніцы: Мінлясгас Беларусі, адкрытыя крыніцы.