Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) - дзяржаўнае свята, устаноўленае 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асноўныя мерапрыемствы 3 ліпеня ў Мінску:
12.00 – цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі;
12.00-23.00 - канцэрт "Магістраль нашай Незалежнасці", акцыя "Спяём гімн разам!" (пляцоўка ля Палаца спорту*);
21.00-23.00 - маладзёжны фестываль "Спяваем разам усёй краінай", акцыя "Спяём гімн разам!" (пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі);
21.00-00.00 - святочны гала-канцэрт "Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні", акцыя "Спяём гімн разам!" (стэла "Мінск - горад-герой").
Святочныя мерапрыемствы прадугледжаны ва ўсіх раёнах горада, асноўныя пляцоўкі: зялёная зона парку Перамогі, каля "Чыжоўка-Арэны", у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, парках імя Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, 60-годдзя Кастрычніка, парку "Курасоўшчына", скверы імя Мулявіна, на стадыёне па вул.Герояў 120-й дывізіі, 15, скверы "Яблыневы".
Міністэрства абароны 3 ліпеня разгорне ў сталіцы і на Кургане Славы 12 ваенна-тэматычных пляцовак.
Святочны феерверк у Мінску адбудзецца ў 23.00:
- парк Перамогі,
- парк імя Міхаіла Паўлава,
- парк імя Уга Чавеса,
- набярэжная ў Драздах,
- пляцоўка ля "Чыжоўка-Арэны",
- пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі.
* Святочны кірмаш ля Палаца спорту будзе працаваць на працягу чатырох дзён - 3, 4, 5 і 6 ліпеня.
Крыніца: Мінгарвыканкам.
