Сцяг Субота, 30 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 кастрычніка 2024, 14:10

Дзень бацькі

Дзень бацькі У Беларусі 21 кастрычніка адзначаецца Дзень бацькі*.

Паводле даных на 1 студзеня 2024 года, у краіне пражывае больш за 3,3 млн мужчын старэйшых за 18 гадоў.

Кожны пяты мужчына - жыхар сталіцы.

У 2023 годзе больш за 56 тыс. мужчын узялі шлюб, з іх:

36,9 тыс. - першы шлюб,

19,1 тыс. - паўторны.

Статыстычны партрэт бацькі:

беларус,

жанаты,

гараджанін,

мае сярэднюю спецыяльную адукацыю,

працуе ў будаўнічай або транспартнай сферы.

73,3% бацькаў выхоўваюць адно дзіця**,

22,8% - дваіх дзяцей,

3,9% - траіх і больш.

Працоўныя гарантыі бацькам у Беларусі:

- аплатны бацькаўскі водпуск па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў;

- 14-дзённы бацькаўскі водпуск;

- аплатны бальнічны па доглядзе дзіцяці да 14 гадоў;

- дадатковы выхадны на тыдні шматдзетнаму бацьку або маці, а таксама бацьку або маці, якія выхоўваюць дзіця-інваліда (прадастаўляецца бацьку або маці - згодна з рашэннем сям'і) або скарочаны на гадзіну рабочы дзень***;

- водпуск у зручны час бацьку, які выхоўвае дзіця-інваліда;

- захаванне рабочага месца да спаўнення дзіцяці 5 гадоў (пасля выхаду з водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў).

* Заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ад 9 чэрвеня 2022 года №198.

** Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года.

*** З 01.01.2024 прадастаўлены выбар: або свабодны ад работы дзень, або скарочаны на гадзіну рабочы дзень з захаваннем заработнай платы.

Крыніцы: Белстат, Мінпрацы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі