Сцяг Субота, 30 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 кастрычніка 2024, 15:03

Беларускі музей гісторыі ВАВ

Беларускі музей гісторыі ВАВ У 1942 г. па рашэнні ЦК КП(б)Б створана рэспубліканская камісія па зборы дакументаў і матэрыялаў Вялікай Айчыннай вайны. Амаль паўгода дзякуючы разрыву лініі фронту паблізу Віцебска - "Віцебскай браме" - каштоўныя прадметы перадаваліся ў Маскву.

У лістападзе 1942 г. у Маскве адкрылася экспазіцыя "Беларусь жыве, Беларусь змагаецца, Беларусь была і будзе савецкай".

У 1943 г. ЦК КП(б)Б пастанавіў стварыць музей на базе выстаўкі "Беларусь жыве…".

У жніўні 1944 г. выстаўка пераехала ў вызвалены Мінск.
На ёй было прадстаўлена больш за 300 экспанатаў: дакументы, фатаграфіі, мастацкія творы, рэчавыя прадметы.

Музей гісторыі ВАВ адкрыты 22 кастрычніка 1944 г. у адным з уцалелых у гады вайны будынкаў - Доме прафсаюзаў на пл.Свабоды.

З 1966 г. музей размяшчаўся на пр.Леніна, 25а.

З 2014 г. - у новым будынку на пр.Пераможцаў.

Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны размяшчаецца паўколам на ўзвышшы каля абеліска "Мінск - горад-герой", разам з якім фарміруе плошчу Герояў.

Будынак складаецца з чатырох блокаў (па чатырох гадах вайны), якія аб'ядноўвае экспазіцыйная галерэя "Дарога вайны".

Цэнтральны фасад музея выкананы ў выглядзе сімвалічнага салюту Перамогі 9 мая 1945 г. У яго праменях - дзесяць знакавых падзей часоў вайны, пачынаючы ад абароны Брэсцкай крэпасці і заканчваючы ўстанаўленнем сцяга Перамогі над Рэйхстагам.

Агульная плошча музея - больш за 15 тыс. кв.м.

Фонды музея сёння: 30 калекцый, 163 тыс. адзінак захоўвання.

Экспазіцыя размяшчаецца на 4 паверхах у 11 залах плошчай звыш 4 тыс. кв.м, пабудаваных згодна з храналогіяй падзей (ад даваенных дзён і ваенных дзеянняў да аднаўлення ўсёй краіны).

Штогод музей гісторыі ВАВ наведваюць амаль 570 тыс. чалавек з больш як 100 краін.

Крыніцы: афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі