165 гадоў таму ў Беларусі з'явіліся першыя тэлеграфныя станцыі. Першая тэлеграма была адпраўлена з Мінска ў Бабруйск.
У 1888 годзе ў Мінскай губерні працавалі:
8 паштова-тэлеграфных аддзяленняў, 9 паштова-тэлеграфных кантор.
Да 1910 года Мінскі тэлеграф ажыццяўляў абмен тэлеграмамі не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі.
Сувязісты працавалі ў асноўным на апаратах Морзэ, Бадо.
У пасляваенныя гады сувязь аднаўлялі практычна з нуля.
У 1950-я гады мінскія распрацоўшчыкі прадставілі прыстаўку да апарата СТ-35 для шырокага пераходу на аўтаматызаваны перапрыём транзітных тэлеграм.
У 1957 годзе Мінскі тэлеграф першым у СССР укараніў сістэму прамых злучэнняў.
У пачатку 90-х беларусы адпраўлялі каля 120 тыс. тэлеграм у суткі, напярэдадні свят - да 400 тыс. Тэлеграфісты працавалі ля апаратаў у тры змены.
Да эры інтэрнэту тэлеграф заставаўся самым хуткім сродкам сувязі.
Факты пра першыя тэлеграфы.
У 1789 годзе французскі вучоны К.Шап стварыў аптычны семафорны тэлеграф.
Першы правадны тэлеграф быў створаны расійскім вучоным П.Шылінгам у 1832 годзе.
Француз Шарль-Луі Гавас першым выкарыстаў тэлеграф для перадачы навін. У 1832 годзе ён заснаваў бюро перакладаў (затым агенцтва навін).
У шэрагу розных тэлеграфаў самы распаўсюджаны - апарат Морзэ. Вялікай заслугай С.Морзэ з'яўляецца вынаходства тэлеграфнага кода.
7 верасня 1918 года ўтворана Расійскае тэлеграфнае агенцтва - РОСТА.
23 снежня 1918 года ў Мінску адкрылася Беларускае аддзяленне РОСТА (цяпер Беларускае тэлеграфнае агенцтва).
У 1921 годзе тэлеграфны веснік БелРОСТА ўключаў да 2000 слоў штодзённа.
Крыніцы: РУП "Белтэлекам", адкрытыя крыніцы.