У 2025 годзе Беларусь старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).Прыярытэты* беларускага старшынства:
- развіццё тэхналагічнага патэнцыялу і кааперацыя,
- павышэнне харчовай бяспекі,
- завяшэнне фарміравання адзінай транспартнай прасторы,
- выраўноўванне ўмоў гаспадарчай дзейнасці, стварэнне празрыстага канкурэнтнага асяроддзя,
- абарона ўнутранага рынку,
- актывізацыя ўзаемадзеяння ў галіне лічбавай трансфармацыі,
- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва,
- дапаўненне эканамічнага трэка інтэграцыі праблематыкай з сацыяльнай і гуманітарнай сфер,
- пераход на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння.
У 2025 годзе Беларусь прымае IV Еўразійскі эканамічны форум (26-27 чэрвеня, Мінск, ММВЦ).
Тэма - "Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы".
Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Мерапрыемства збярэ больш за 2,7 тыс. удзельнікаў з 33 краін.
У рамках дзелавой праграмы форуму:
- шэсць тэматычных блокаў, што ахопліваюць усе сферы ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС: фінансавая сфера, прамысловасць і АПК, энергетыка, развіццё ўнутранага рынку ЕАЭС, гандаль, транспарт, мытнае рэгуляванне, дзяржзакупкі, статыстыка і інш.;
- 35 тэматычных мерапрыемстваў.
Удзел у форуме прымуць каля 300 спікераў, асвятляць яго работу будуць 450 прадстаўнікоў СМІ.
Еўразійскі эканамічны форум - штогадовае дзелавое мерапрыемства. Пляцоўка для прамога і канструктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнесу, органаў улады, міжнародных арганізацый.
*Прыярытэты абазначаны ў звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕАЭС, апублікаваным у студзені 2025 года.
Крыніца: МЗС Беларусі, ЕЭК.
