Атамная энергетыка забяспечвае больш за 10% электраэнергіі, што вырабляецца ў свеце.Усяго эксплуатуецца 415 энергаблокаў, яшчэ будуецца - 61.
Паводле прагнозаў МАГАТЭ, устаноўленая магутнасць АЭС у свеце да 2050 года вырасце больш як удвая - да 873 ГВт.
Беларуская атамная электрастанцыя (БелАЭС):
БелАЭС задавольвае 40% унутраных патрэб у электраэнергіі.
З моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму першага энергаблока* БелАЭС выпрацавала 34,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі. За студзень - жнівень 2024 года - 11,8 млрд кВт.гадз (столькі ж за ўвесь 2023 год).
У 2023 г. агульны аб'ём спажывання электраэнергіі ў краіне дасягнуў рэкорднага паказчыка - 41,1 млрд кВт.гадз.
За студзень - ліпень 2024 года электраспажыванне вырасла на 2 млрд кВт.гадз.
Электраэнергія актыўна выкарыстоўваецца для развіцця энергаёмістых вытворчасцей, электрыфікацыі жылфонду.
У Беларусі каля 15 тыс. электрамабіляў. За студзень - ліпень 2024 года паказчык спажывання электраэнергіі электратранспартам вырас удвая - да 18,5 млн кВт.гадз.
Работа станцыі дазволіла замясціць 9 млрд куб.м прыроднага газу, скараціць выкіды парніковых газаў на 7 млн т за год.
*Першы энергаблок уключаны ў аб'яднаную энергасістэму 3 лістапада 2020 года, другі - 13 мая 2023 года.
Крыніца: Міністэрства энергетыкі
