Сцяг Панядзелак, 23 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 верасня 2020, 15:31

Асеннія кірмашы

Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Толькі ў сталіцы іх запланавана правесці больш за сотню. 12-13 верасня кірмашы арганізуюць ва ўсіх раёнах Мінска:

стокавыя - швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары і абутак па цане на 40-60% ніжэйшай, чым у рознічнай гандлёвай сетцы;

рыбныя - сажалкавая рыба карп, таўсталобік, фарэль, белы амур, сом, асетр і прадукцыя яе перапрацоўкі, азёрна-рачная рыба судак, карась, шчупак, лешч;

сельскагаспадарчыя - прадукцыя ўраджаю 2020 года, плодаагароднінная кансерваваная прадукцыя, а таксама шырокі асартымент каўбасных вырабаў, вэнджаніны і паўфабрыкатаў.

Рэжым работы кірмашоў выхаднога дня: 10.00 - 16.00.

Сельгаскірмашы ў раёнах горада:

Заводскі - паркоўка ля "Чыжоўка-Арэны" (вул. Ташкенцкая, 19), вул. Шабаны, 17;

Ленінскі - пр. Ракасоўскага, 114;

Маскоўскі - пр. Любімава, 17;

Кастрычніцкі - вул. Чкалава 7;

Партызанскі - бульвар Трактарабудаўнікоў;

Савецкі - парк Дружбы народаў (вул. Карастаянавай, 5);

Фрунзенскі - вул. Лабанка, 94;

Цэнтральны - бульвар Шаўчэнкі, 31;

Першамайскі - вул. Русіянава, 1.

На кірмашах можна набыць прадукцыю па цэнах вытворцаў.

Крыніца: Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі