Аграрыі набліжаюцца да намалоту 11 млн т збожжа (з улікам рапсу і кукурузы)*.Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) склала 43,6 ц/га - вышэйшая за мінулагоднюю на 5,5 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 210 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 12 ц/га.
Атрымана больш за 9,7 млн т травяных кармоў.
У студзені - кастрычніку 2025 года ў гаспадарках усіх катэгорый** атрымалі сельгаспрадукцыі на Br35,8 млрд.
Па выніках 2025 года Беларусь разлічвае атрымаць не менш як $9 млрд ад экспарту прадуктаў харчавання.
Для параўнання: экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў 2024 годзе склаў $8,5 млрд. Геаграфія экспарту - больш за 110 краін.
Уклад сельгасвытворчасці ў аб'ём ВУП Беларусі ў 2024 годзе перавысіў 6%.
З агульнага аб'ёму прадукцыі:
жывёлагадоўчая - 53,2%,
раслінаводчая - 46,8%.
Удзельная вага па катэгорыях гаспадарак:
сельгасарганізацыі - 78,9%,
прысядзібныя ўчасткі насельніцтва - 18,2%,
сялянскія (фермерскія) гаспадаркі - 2,9%.
*Паводле даных на 17 лістапада 2025 года.
**У сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва.
Крыніцы: Белстат, Мінсельгасхарч.
