Напярэдадні новага навучальнага года ў Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!"
Тэрміны: 25 жніўня - 5 верасня.
Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.
Вадзіцелям:
- неабходна перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці);
- быць максімальна ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;
- выконваць скорасны рэжым;
- ажыццяўляць бяспечную перавозку дзяцей.
Бацькі павінны растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах (дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.).
Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
У сярэднім 40% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах у летні перыяд.
Большасць ДТЗ адбываецца па віне вадзіцеляў.
Важна!
З пачатку 2021 года на дарогах краіны загінулі 17 непаўналетніх, яшчэ 267 атрымалі траўмы.
Крыніца: ГУ ДАІ МУС.