Рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!" праходзіць у Беларусі па 12 красавіка.Лесапасадкі арганізаваны па ўсёй краіне. Асаблівая ўвага - пацярпелым ад разгулу ліпеньскай стыхіі* лясам Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
У час акцыі плануецца высадзіць каля 35-40 млн саджанцаў.
Ініцыятыва прадоўжыцца з 12 красавіка па 1 мая акцыяй "Лес! Дабро! Парадак!", мэтай якой стане добраўпарадкаванне беларускіх лясоў.
Лясы Беларусі
Рэспубліка ўваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы па шэрагу ключавых паказчыкаў (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў, запас драўніны ў пераліку на аднаго жыхара).
Лясы займаюць больш за 40% тэрыторыі Беларусі.
Агульная плошча ляснога фонду ў рэспубліцы перавышае 9,7 млн га.
На кожнага жыхара Беларусі прыпадае каля 1 га пакрытых лесам зямель (у свеце на аднаго жыхара - 0,52 га).
У 2024 годзе новыя лясы створаны на плошчы 33,7 тыс. га, 98% новых лясоў прадстаўлены хвойнымі пародамі.
У 2025 годзе за кошт сяўбы і пасадкі маюць намер аднавіць больш за 24 тыс. га лесу (без уліку натуральнага лесааднаўлення).
*З-за праходжання ў ліпені 2024 года навальнічнага фронту з парывамі ветру да 29 м/с больш за ўсё пацярпелі лясы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Крыніцы: Мінлясгас, Мінпрыроды.
