Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада, разгарнуліся на 20 пляцоўках. У 2018 годзе беларуская сталіца адзначае сваё 951-годдзе.
Эстафета на лыжаролерах і ролікавых каньках у рамках фізкультурна-спартыўнага свята, прымеркаванага да Дня горада Мінска.
Каля Палаца спорту разгарнулася маштабнае фізкультурна-спартыўнае свята. Тут праходзяць забегі на роліках, вялікая парусная рэгата, паказальныя выступленні каратыстаў, барцоў, майстар-класы па шахматах і валейболе, спаборніцтвы сярод пажарных-ратавальнікаў.
Міжнародны турнір па сілавым экстрыме Minsk Open Cup-2018.
Міжнародны фестываль "Мiнск старажытны" сабраў у беларускай сталіцы прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі і замежжа.
Верхні горад прадставіць праект "Мінск - горад прыгажосці".
Фота Мікалая Пятрова, Максіма Гучака, Генадзя Жынкова, Аксаны Манчук, Андрэя Пакумейкі