ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 25 верасня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
28 ліпеня 2018, 20:35

Біг-міні-фестываль вулічнага мастацтва ў Гродне

Замежныя вулічныя тэатры, перфомансныя пастаноўкі і інсталяцыі і 300 артыстаў розных жанраў будуць здзіўляць гродзенцаў 28 і 29 ліпеня.

У гэтым годзе Біг-міні-фестываль вулічнага мастацтва традыцыйна пачаўся з яркага і шумнага шэсця ўсіх удзельнікаў фестывалю. 300 артыстаў розных жанраў прайшлі ад плошчы Леніна да маладзёжнага цэнтра "Гродна".

Узначальвалі шэсце хадулісты і ўнікальная школа карнавальнай самбы і бразільскіх барабанаў Raccoon Batucada.

Пасля адкрыцця фестывалю ўздоўж вуліцы Савецкай пачалі працаваць больш за 10 творчых пляцовак. На галоўнай вуліцы горада можна было ўбачыць танцораў, музыкантаў, хадулістаў, фокуснікаў, акцёраў, жывых статуй і іншых артыстаў арыгінальных жанраў.

У 2018 годзе на БМФ адбудуцца перфомансныя пастаноўкі вулічных тэатраў з Гродна, Мінска, Гомеля, Гданьска і Санкт-Пецярбурга.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Гродзенскі гарвыканкам і агенцтва "Бібам".

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі