Сцяг Нядзеля, 4 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
03 лютага 2010, 12:38

Адкрыццё комплексу "Мінск-Арэна"

Комплекс "Мінск-Арэна"


"Адкрываючы наш цудоўны культурна-спартыўны комплекс, мы пачынаем новую і, упэўнены, славутую старонку ў гісторыі беларускага спорту, таму што стварылі магутны бастыён, які дапаможа нам заваёўваць перамогі на сусветных спартыўных арэнах, стане выдатнай узлётнай пляцоўкай для будучых чэмпіёнаў і яркіх зорак. Будзе сапраўднай кузняй здароўя і любімым месцам культурнага адпачынку беларусаў. Не толькі ўпрыгожыць аблічча сталіцы, але і надасць прывабныя рысы іміджу Беларусі як спартыўнай еўрапейскай дзяржавы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.


Прэзідэнт адзначыў, што развіццю спорту і масаваму фізкультурнаму руху ў краіне надаецца вялікая ўвага. "Думаю, не памылюся, калі скажу: спорт у Беларусі стаў ладам жыцця", - лічыць беларускі лідэр.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на крызісы і праблемы, у Беларусі ствараюцца спартыўныя збудаванні ў імя высакароднай мэты - умацавання здароўя нацыі і павышэння якасці жыцця людзей. "Я ўжо гаварыў беларусам, асабліва тым, якія крытыкуюць нас за будаўніцтва такіх аб'ектаў і ў той жа час хочуць быць суверэннымі і незалежнымі: любая суверэнная і незалежная дзяржава павінна ствараць сімвалы незалежнасці і свайго суверэнітэту, а гэта заўсёды каштавала дорага. Але справа не ў грашах - здароўе даражейшае, яго за грошы не купішь. Здароўе трэба "купляць" тут - упартай працай", - лічыць кіраўнік дзяржавы. "Я ўпэўнены, гэты аб'ект надасць гордасць нашай нацыі, і мы, беларусы, зможам сказаць, што ўмеем ствараць такія аб'екты ўласнымі рукамі", - дадаў ён.


На адкрыццё комплексу "Мінск-Арэна" прыехалі і госці:
Аляксандр Лукашэнка і Марк Месье


Уладзіслаў Траццяк


Вячаслаў Фяцісаў і Уладзіслаў Траццяк


Аляксандр Лукашэнка, Вячаслаў Фяцісаў, Уладзіслаў Траццяк


Уэйн Грэцкі


Комплекс "Мінск-Арэна" - унікальны, створаны па самых сучасных тэхналогіях, буйнейшы ў Еўропе аб'ект - стане самым прыемным падарункам усім паклоннікам спорту. Пабудаваны комплекс у вельмі кароткія тэрміны. Цяпер тут можна арганізаваць падрыхтоўку больш як па 30 відах спорту і праводзіць культурна-масавыя мерапрыемствы. А зорнай гадзінай для "Мінск-Арэны" будзе чэмпіянат свету па хакею 2014 года.


Захопленыя гледачы ў зале...





... і на вуліцы


Маляўнічае шоу здзіўляла гледачоў у час адкрыцця комплексу























Каманда Яраміра Ягра ўзяла рэванш у каманды Аляксея Яшына ў Матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, які прайшоў 30 студзеня на "Мінск-Арэне"


Укідванне. Аляксей Яшын, Уэйн Грэцкі, Марк Месье, Вячаслаў Фяцісаў, Аляксандр Мядзведзеў, Ярамір Ягр


Удзельнікі Матчу зорак


Капітаны каманд Аляксей Яшын і Ярамір Ягр


У час матчу


У час гульні вельмі перажывалі балельшчыкі

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі