Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2019, 09:52

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $7 млрд

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 245,6 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За сакавік золатавалютныя рэзервы выраслі на $150,5 млн (на 2,1 працэнта) пасля росту ў лютым 2019 года на $77,5 млн (на 1,1 працэнта).

У сакавіку ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму прыкладна $316 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і ўрадам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі