
16 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Змяненні ў пералікі стандартаў да тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі" ўступяць у сілу 18 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Змяненні, у прыватнасці, прадугледжваюць дапаўненне пералікаў міждзяржаўнымі і нацыянальнымі стандартамі для адзіных падыходаў да ідэнтыфікацыі хлебабулачных і макаронных вырабаў, чайнай прадукцыі, хлебапякарнай мукі, а таксама дапаўненне міждзяржаўнымі стандартамі і методыкамі, што прымяняюцца для даследаванняў пры ацэнцы адпаведнасці аб'ектаў рэгулявання патрабаванням тэхрэгламенту на метады вызначэння патагенных мікраарганізмаў, батулінічных таксінаў, мікатаксінаў і антыбіётыкаў у харчовай прадукцыі.
Акрамя таго, выключаюцца з пералікаў некаторыя пазіцыі ў сувязі з устаноўленымі абмежаваннямі па тэрмінах іх прымянення.-0-