Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2020, 17:11

Здзелкі на Br592 тыс. заключаны на першых біржавых таргах ветпрэпаратамі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках першых біржавых таргоў ветэрынарнымі прэпаратамі на Беларускай універсальнай таварнай біржы заключана 46 здзелак на агульную суму Br592 тыс., паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У пілотных таргах прынялі ўдзел 9 пакупнікоў і 13 прадаўцоў, у тым ліку нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Паводле слоў начальніка аддзела перспектыўных біржавых тавараў Максіма Хоміча, таргі прайшлі даволі актыўна, аб чым сведчыць той факт, што ў час гандлёвай сесіі была задаволена амаль палова ўсіх пададзеных заявак на куплю.

"Лічу, што для дэбютных таргоў вынік вельмі добры. Мы змаглі забяспечыць неабходнае канкурэнтнае асяроддзе, таму па шэрагу заявак пакупнікам удалося прыкметна знізіць цану. Зрэшты, і прадаўцы засталіся задаволены, бо час, сэканомлены на пошуку пакупнікоў, таксама каштуе грошай. Разлічваем, што па меры правядзення гандлёвых сесій канцэнтрацыя попыту і прапанавання будзе расці, адпаведна, і эфектыўнасць біржавых таргоў як гандлёва-закупачнага інструмента будзе павышацца", - упэўнены прадстаўнік БУТБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі