Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 красавіка 2021, 10:02

Зацверджана сярэднетэрміновая фінансавая праграма бюджэту на 2021-2023 гады

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджана сярэднетэрміновая фінансавая праграма рэспубліканскага бюджэту на 2021-2023 гады. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 20 красавiка нумар 227 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У праграме закладзены асноўныя параметры эканамічнага развіцця, рэспубліканскага бюджэту, важнейшыя грашова-крэдытныя паказчыкі, ліміт дзяржаўнага доўгу. Прагнозны аб'ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у 2021 годзе - Br158 млрд 481,6 млн, у 2022-м - Br172 млрд 536 млн, у 2023-м - Br188 млрд 584,3 млн. Тэмпы росту ВУП прагназуюцца на ўзроўні 101,8 працэнта ў 2021 годзе, 102,9 працэнта - у 2022-м, 103,8 працэнта - у 2023-м. Індэкс росту спажывецкіх цэн у сярэднім за год прадугледжаны ў памеры 105,5 працэнта ў бягучым годзе, 104,8 працэнта і 104,5 працэнта - у 2022 і 2023 гадах адпаведна.

Дакументам вызначана, што рэалізацыя сярэднетэрміновай праграмы ажыццяўляецца з улікам шэрага мер бюджэтна-падатковай палітыкі. Гэта забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах існуючых даходаў і крыніц фінансавання дэфіцыту (памеру прафіцыту) бюджэту, своечасовае і ў поўным аб'ёме ажыццяўленне плацяжоў па дзяржаўным доўгу, умацаванне самастойнасці мясцовых бюджэтаў і павышэнне падатковай аўтаноміі рэгіёнаў. Падатковая нагрузка на эканоміку не павінна перасягаць 26 працэнтаў ад ВУП. У ліку мер названы таксама мінімізацыя фіскальных рызык, пашырэнне сферы прымянення нарматыўных метадаў бюджэтнага планавання.

Сацыяльная арыентаванасць расходаў захоўваецца. Так, у гэтым годзе на ахову здароўя плануецца накіраваць звыш Br1,668 млрд, на адукацыю - Br1,291 млрд, на сацыяльную палітыку - больш за Br2 млрд.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі