Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Зась пракантраляваў выкананне даручэнняў па комплексным развіцці прадпрыемстваў Аршанскага раёна

Эканоміка 17.10.2018 | 16:29
Станіслаў Зась
Станіслаў Зась

17 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась пракантраляваў выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па комплексным развіцці прадпрыемстваў Аршанскага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

У рамках рэалізацыі даручэнняў кіраўніка дзяржавы па комплексным развіцці Аршанскага раёна Станіслаў Зась наведаў ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" і ААТ "Тэхніка сувязі". Кіраўніцтва Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта паведаміла аб выніках работ па навядзенні парадку і мерах па развіцці прадпрыемстваў.

На Аршанскім авіярамонтным заводзе дзяржсакратар Савета бяспекі азнаёміўся з ходам работ па рэканструкцыі, аснашчэнні неабходным абсталяваннем існуючых цэхаў і перспектывамі будаўніцтва новых вытворчых будынкаў. Акрамя таго, было разгледжана пытанне загружанасці прадпрыемства на 2019 год. За кошт пашырэння аб'ёму экспартных паставак забяспечаны партфель заказаў на бліжэйшую перспектыву. Акрамя рэалізуемых мерапрыемстваў па пашырэнні наменклатуры рамантуемых верталётаў прадпрыемства пачало асваенне капітальнага рамонту транспартных самалётаў.

У ААТ "Тэхніка сувязі" Станіслаў Зась заслухаў інфармацыю аб гатоўнасці прадпрыемства нарошчваць пастаўкі асвоеных у вытворчасці пераносных сродкаў сувязі для сілавых ведамстваў і грамадзянскіх арганізацый Беларусі, а таксама экспартаваць прадукцыю замежным заказчыкам. Вывучаны ход работ па рамонце існуючых плошчаў для размяшчэння на іх адпаведных вытворчасцей.-0-

Фота Алега Файніцкага

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.