Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 красавіка 2019, 12:19

Заяц нацэлены на павышэнне эфектыўнасці эканомікі Магілёўскага рэгіёна

4 красавіка, Шклоў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Новы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц акцэнтуе ўвагу ў сваёй рабоце на павышэнні эфектыўнасці эканомікі рэгіёна і прафесійнага ўзроўню кадраў. Аб гэтым ён заявіў 3 красавіка журналістам у час наведвання вытворчых аб'ектаў аграхолдынга "Купалаўскае" Шклоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў губернатара, у вобласці назбіралася нямала пытанняў, што патрабуюць аператыўнага вырашэння. "Нас чакае сур'ёзная работа над удасканаленнем тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі АПК вобласці, павышэнні прафесійнага ўзроўню кадраў, - адзначыў Леанід Заяц. - На вытворчасці павінна быць устаноўлена вельмі строгая дысцыпліна і адказнасць кадраў. Таму што без захавання тэхналогій яшчэ нікому не ўдавалася дабіцца высокіх рэзультатаў".

На думку кіраўніка вобласці, у рэгіёне ёсць свае так званыя маякі амаль у кожным раёне. З іх трэба браць прыклад, пераймаць вопыт. "Задача мясцовых органаў улады, аблвыканкама - забяспечыць эфектыўную эксплуатацыю асноўных сродкаў: малочнатаварных комплексаў, свінакомплексаў, птушкафабрык, іншых вытворчых аб'ектаў, якія здольны прыносіць прыбытак. Трэба выпускаць больш запатрабаванай таварнай прадукцыі, рэалізоўваць яе па добрых цэнах, а атрыманыя сродкі накіроўваць на гаспадарчую дзейнасць, развіццё сацыяльнай інфраструктуры, павышэнне заработнай платы", - лічыць Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, гэтыя пытанні ў бліжэйшы час будуць разгледжаны на пасяджэнні аблвыканкама, перад кадрамі будуць пастаўлены адпаведныя задачы. "Мы маем намер узяць на кантроль развіццё кожнага раёна, каб вобласць атрымала адпаведную дынаміку развіцця. Часу ў нас мала - за два гады мы павінны змяніць эканоміку рэгіёна і ўвайсці ў лік лідараў сярод іншых абласцей", - падагульніў старшыня аблвыканкама.

Самай важнай бягучай задачай ён назваў правядзенне пасяўной кампаніі і аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. "Нам неабходна мабілізаваць кадры, тэхнічныя сродкі для таго, каб на працягу 10 дзён завяршыць сяўбу ранніх яравых збожжавых культур, а да 9 мая - і ўсіх астатніх палявых культур", - сказаў Леанід Заяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі