Сцяг Чацвер, 5 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 верасня 2020, 18:15

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-жніўні вырасла на 7,9 працэнта

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені-жніўні 2020 года склала Br13,3 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га ў супастаўных цэнах на 7,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br12,1 млрд, або ў супастаўных цэнах на 9,6 працэнта больш, чым у студзені-жніўні папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 1,245 млн т жывёлы і птушкі ў жывой вазе (на 4,8 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд 2019-га), у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 1,198 млн т (на 5,4 працэнта больш). Малака атрымана 5,256 млн т (на 5,3 працэнта больш), у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 5,081 млн т (на 6 працэнтаў больш).

На 1 верасня ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,2 млн галоў (99,7 працэнта да ўзроўню на аналагічную дату 2019 года), у тым ліку кароў - 1,4 млн галоў (на 0,3 працэнта больш). Колькасць свіней склала 2,6 млн галоў, што на 2,9 працэнта больш, чым на 1 верасня папярэдняга года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі