Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2020, 11:28

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-верасні вырасла на 4,9 працэнта

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-верасні вырасла на 4,9 працэнта, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко ў час VI Экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"2020 год выдаўся няпростым у сувязі з пандэміяй і іншымі выклікамі, але аграрны сектар нашай краіны спрацаваў стабільна. Па выніках работы за 9 месяцаў вытворчасць прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склала 104,9 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, у сельгасарганізацыях - 107,8 працэнта. Раслінаводства прырасло на 11 працэнтаў, жывёлагадоўля - на 5,3 працэнта. Малочная галіна спрацавала з ростам на 5,7 працэнта", - сказаў Іван Крупко.

Чакаецца, што па выніках года аб'ёмы вытворчасці ў сферы АПК вырастуць на 5,5 працэнта ва ўсіх катэгорыях гаспадарак. "Разлічваем забяспечыць вытворчасць на ўзроўні $10 млрд, а экспарт - $5,8 млрд з ростам на 6 працэнтаў", - дадаў міністр.

Паводле яго слоў, унутраны рынак Беларусі забяспечаны малаком на 240 працэнтаў. "Мы прадаём на экспарт фактычна 60 працэнтаў малака. Галіна рэнтабельная, у шэрагу гаспадарак - нават да 50 працэнтаў. Шмат зроблена ў перапрацоўцы, каб атрымаць якасныя тавары, канкурэнтаздольныя на знешніх рынках. Задачы на будучую пяцігодку - выйсці на 9,2 млн т малака і 1,455 млн галоў дойнага статка па выніках 2025 года. Гэта дасць магчымасць павелічэння экспартнага патэнцыялу сельскай гаспадаркі да $7 млрд да канца пяцігодкі. Малочка складзе больш за 50 працэнтаў ад усяго экспарту", - адзначыў Іван Крупко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі