Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2020, 10:41

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-красавіку вырасла на 5,2 працэнта

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені - красавіку 2020 года склала Br4 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га ў супастаўных цэнах на 5,2 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельгасарганізацыях за чатыры месяцы атрымана прадукцыі на Br3,9 млрд, або ў супастаўных цэнах на 5,7 працэнта больш, чым у адпаведным перыядзе 2019 года.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 622,6 тыс. т жывёлы і птушкі ў жывой вазе (на 5 працэнтаў больш, чым у студзені - красавіку 2019-га), у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 596,2 тыс. т.

Малака ў гаспадарках атрымана 2463,2 тыс. т (на 5,2 працэнта больш), у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 2402,9 тыс. т.

На 1 мая ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,2 млн галоў (99 працэнтаў да ўзроўню 1 мая 2019 года), у тым ліку кароў - 1,4 млн (на 0,2 працэнта больш). Колькасць свіней склала 2,6 млн галоў, што на 4,2 працэнта больш, чым на адпаведную дату 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі