Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2021, 17:49

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў 2020 годзе вырасла на 4,9 працэнта

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельгасарганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у 2020 годзе склала Br22,9 млрд і павялічылася ў параўнанні з 2019 годам у супастаўных цэнах на 4,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br19,2 млрд, або ў супастаўных цэнах на 6,9 працэнта больш, чым у папярэднім годзе.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займаюць Мінская (24,6 працэнта) і Брэсцкая (20,2 працэнта) вобласці, далей ідуць Гродзенская (16,5 працэнта), Гомельская (14,5 працэнта), Віцебская (12,6 працэнта) і Магілёўская (11,5 працэнта).

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 1,844 млн т жывёлы і птушкі ў жывой вазе, што на 2,1 працэнта больш, чым у 2019 годзе. Малака атрымана 7,765 млн т (на 5 працэнтаў больш). Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 8,769 млн т, рапсу - 731,3 тыс. т, бульбы - 5,231 млн т, агародніны - 1,75 млн т, цукровых буракоў - 4,01 млн т, ільновалакна - 47,8 тыс. т.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 95,8 працэнта рэспубліканскага аб'ёму атрымання жывёлы і птушкі ў жывой вазе, а таксама 96,7 працэнта малака, 83 працэнты яек, 94,2 працэнта збожжа, 96,4 працэнта рапсу, 10 працэнтаў бульбы і 12 працэнтаў агародніны.

Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2020 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый склала амаль 6 млн га. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадала 90,7 працэнта ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак - 2,8 працэнта, гаспадарак насельніцтва - 6,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі