Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2024, 19:20

Віцэ-прэм'еры Беларусі і Расіі ўзгаднілі падыходы ў забеспячэнні абароны рынку Саюзнай дзяржавы

Фота ўрада Беларусі
Фота ўрада Беларусі
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падыходы па забеспячэнні абароны агульнага рынку Саюзнай дзяржавы абмеркавалі і ўзгаднілі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык і намеснік старшыні ўрада Расіі, міністр прамысловасці і гандлю Дзяніс Мантураў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўрадзе Беларусі.

Бакі абмеркавалі стан спраў і вынікі сумеснай работы па некаторых пытаннях рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі, а таксама распрацоўкі правіл пацвярджэння вытворчасці прамысловай прадукцыі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Падпісаць адпаведныя дакументы плануецца ў бліжэйшы час.

На сустрэчы расійскі бок паведаміў, што міністэрствы прамысловасці дзвюх дзяржаў узгаднілі 24 імпартазамяшчальныя інвестыцыйныя праекты. Фінансуюцца яны за кошт крэдытных рэсурсаў Расіі. Дадаткова адобраны тры праекты, пяць - на завяршальнай стадыі ўзгаднення.

Сярод іншых пытанняў - пастаўкі ў бягучым годзе рухавікоў, якія вырабляюць Уральскі і Каломенскі маторныя заводы, для ўстаноўкі на кар'ерную самазвальную тэхніку БЕЛАЗ.

Расійскі бок выказаў зацікаўленасць у сумеснай рабоце па стварэнні дадатковых вытворчых магутнасцей і цэнтра кампетэнцый на тэрыторыі Беларусі па выпуску ў інтарэсах беларускіх і расійскіх заказчыкаў складаных кампанентаў высакаскорасных рэдуктараў.

Абодва бакі адзначылі, што беларуска-расійскія адносіны ў прамысловай сферы ўстойліва і дынамічна развіваюцца і пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні практычнага супрацоўніцтва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі