Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2020, 13:33

Узносы страхавых арганізацый у I квартале выраслі на 12,9 працэнта

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узносы страхавых арганізацый Беларусі па прамым страхаванні і сустрахаванні ў I квартале 2020 года склалі Br379,9 млн, тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га - 112,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання ўзносы склалі Br260 млн, удзельная вага ў агульнай суме ўзносаў - 68,4 працэнта (за I квартал 2019-га - 66,7 працэнта). У структуры ўзносаў па добраахвотных відах страхавання на долю асабістага страхавання прыпадае 43,5 працэнта, маёмаснага - 47,9 працэнта, страхавання адказнасці - 6,1 працэнта, комплекснага страхавання - 2,5 працэнта.

Страхавыя ўзносы па абавязковых відах страхавання за I квартал склалі Br119,9 млн, удзельная вага ў агульнай суме ўзносаў - 31,6 працэнта (за I квартал 2019-га - 33,3 працэнта). З іх асабістае страхаванне - 32,9 працэнта, маёмаснае - 12,2 працэнта, страхаванне адказнасці - 54,9 працэнта.

За I квартал выплаты страхавога кампенсавання і страхавога забеспячэння ў цэлым па рэспубліцы склалі Br191,3 млн, з іх на долю добраахвотных відаў страхавання прыпадае Br115,4 млн (60,3 працэнта), абавязковых відаў страхавання - Br75,9 млн (39,7 працэнта).

Узровень страхавых выплат у агульнай суме ўзносаў за I квартал склаў 50,4 працэнта (за аналагічны перыяд 2019-га - 46,6 працэнта).

Агульная сума страхавых рэзерваў, паводле даных на 1 красавіка, склала Br2111,6 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі