Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2025, 19:32

Усе банкі абавяжуць укараніць антыфрод-сістэмы па адзіным стандарце

Фота з архіва
Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Укараненне антыфрод-сістэм па адзіным стандарце стане абавязковым для ўсіх банкаў. Аб гэтым расказаў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун у інтэрв'ю Першаму інфармацыйнаму тэлеканалу, паведамляе БЕЛТА.

Андрэй Картун адзначыў, што пачасціліся выпадкі выкрадання грашовых сродкаў з дапамогай карт, месенджараў. "Мы з мінулага года абавязалі банкі мець у структуры цэнтры кібербяспекі, якія адказваюць не толькі за антыфрод-сістэму, але і ў тым ліку за махляроў, якія атакуюць банкаўскія сістэмы, узломліваюць рахункі", - дадаў ён.

Паводле яго слоў, банкі ў тэставым рэжыме выкарыстоўваюць антыфрод-сістэмы. "Яны працуюць як фільтр, які ўключае ў сябе пэўныя крытэрыі, так званыя сцяжкі, пры з'яўленні якіх спрацоўвае сістэма. Напрыклад, калі вы карыстаецеся штодзень крэдытнай карткай, і раптам па ёй адбываюцца нейкія дзіўныя аперацыі, асабліва вывад грошай за мяжу. Або калі ваш чэк у сярэднім быў заўсёды Br50 у дзень, а раптам стала спісвацца Br500. Прычым штохвілінна. Настройваецца фільтрацыя такім чынам, што ў такіх выпадках яна рэагуе і спецыяліст правярае, што гэта такое, - растлумачыў Андрэй Картун. - Некаторыя банкі пайшлі апераджальнымі тэмпамі - ужо ў аўтаматычным рэжыме могуць настройваць правілы, пры якіх сама сістэма бачыць, што ёсць падазроныя аперацыі. І сама іх блакіруе на пэўны час".

Блакіраваць падазроныя аперацыі банкі могуць на перыяд да двух дзён.

Андрэй Картун падкрэсліў, што будуць выпрацаваны адзіныя патрабаванні, стандарты для ўсіх банкаў. "Гэта значыць сумесныя крытэрыі па настройцы сістэм. Хутчэй за ўсё, для некаторых банкаў гэта будзе больш строга. Больш строга для банкаў, але для нашых спажыўцоў наадварот - больш ступеней абароны. Але самае галоўнае, трэба знайсці баланс, каб спажывец не заўважыў наогул, што адбываецца. Банкі гавораць, што гэта не тэма бяспекі, тэма іміджу банка, і ў цэлым банкаўскай сістэмы, даверу да яе", - упэўнены намеснік старшыні праўлення.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі