Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2024, 09:02

Урад зацвердзіў парадак адчужэння маёмасці, якая належыць асобам з недружалюбных краін 

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў парадак і ўмовы выдачы дазволаў на адчужэнне маёмасці, якая належыць асобам з недружалюбных краін. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 27 ад 12 студзеня 2024 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацвярджаецца палажэнне аб парадку і ўмовах выдачы дазволаў на адчужэнне долей у статутных фондах і нерухомай маёмасці. Гэта датычыцца тых іншаземцаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да беларускіх юрыдычных і фізічных асоб.

Пастановай рэгулююцца пытанні адчужэння нерухомай маёмасці юрыдычнымі асобамі, у статутных фондах якіх доля ўласнасці асоб з замежных дзяржаў складае 25 працэнтаў і больш, а таксама рэарганізацыі юрыдычных асоб, у складзе якіх ёсць іншаземцы.

Для таго, каб атрымаць дазвол на адчужэнне маёмасці, заяўніку трэба звярнуцца ў абласны або Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы. Рашэнне аб выдачы дазволу будзе накіравана ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці, які на рэгулярнай аснове будзе рыхтаваць праекты пастаноў урада аб выдачы дазволаў.

Таксама дакументам прызнаюцца страціўшымі сілу некалькі пастаноў Савета Міністраў, што рэгулявалі пытанні адчужэння ўласнасці, якая належыць замежным асобам.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі