Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2019, 11:13

Урад зацвердзіў аб'ёмы рэалізацыі драўніны па-за біржай у 2020 годзе

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў аб'ёмы рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі па таксавым кошце ў 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 610 ад 11 верасня 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У цэлым аб'ёмы рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі па таксавым кошце ў 2020 годзе складуць 11 млн 434,7 тыс. куб.м (на 2019 год аб'ёмы такой рэалізацыі былі ўстаноўлены на ўзроўні 10,8 млн куб.м). У тым ліку ў Віцебскай вобласці будзе рэалізавана 2,7 млн куб.м, Гомельскай - 2,5 млн куб.м, Мінскай - 2,1 млн куб.м, Магілёўскай - 1,7 млн куб.м, Брэсцкай - 1,3 млн куб.м, Гродзенскай - 1,1 млн куб.м.

Аб'ёмы рэалізацыі драўніны па хвойнай групе драўняных парод запланаваны ў памеры 5 млн 971,6 тыс. куб.м, па цвердалістай - 126,7 тыс. куб.м, па мяккалістай гаспадарцы - 5 млн 336,4 тыс. куб.м.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з правіламі рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку Беларусі, зацверджанымі ўказам ад 7 мая 2007 года нумар 214 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі