Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2024, 09:00

Урад вызначыў аб’ёмы закупак сельгаспрадукцыі і сыравіны для дзяржпатрэб на 2024 год 

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў аб’ёмы заказу на пастаўку (закупку) сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2024 год. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 16 студзеня 2024 года нумар 35 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, агульны аб’ём заказу на пастаўку (закупку) збожжа для харчовых патрэб - 786,9 тыс. т. У тым ліку пшаніцы - 551,6 тыс. т, жыта - 155,5 тыс. т, ячменю - 19 тыс. т, аўса - 30 тыс. т, грэчкі - 24,1 тыс.т, проса - 6,7 тыс. т.

Аб’ём закупак пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення - 22 тыс. т.

Аб’ём заказу па цукровых бураках для канцэрна "Белдзяржхарчпрам" - 3250 тыс. т, па ячмені піваварным - 100 тыс. т, па алейным семі рапсу - 87 тыс. т.

Пастаўкі льновалакна для канцэрна "Беллегпрам" прадугледжаны ў аб’ёме 20,7 тыс. т, у тым ліку доўгага - 7,3 тыс. т, кароткага - 13,4 тыс. т.

Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіць закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што атрымана ў 2024 годзе і закупляецца для дзяржпатрэб.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі