Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2020, 11:21

Урад назваў пераможцаў конкурсу "Прадпрымальнік года"

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года" па выніках дзейнасці за 2019 год. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 25 верасня 2020 года нумар 558, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У намінацыі "Паспяховы старт" пераможцамі прызнаны ТАА "ЗбожжаКомплекс" (Мінская вобласць), ТАА "КоцікіСабачкі" (Магілёў), ТАА "Лідская Бэбі акадэмія" (Гродзенская вобласць), ТАА "АвенБел" (Мінск), прыватныя прадпрыемствы "МБайсікл" (Гомель), "Аўтограф Плюс" (Брэсцкая вобласць), "Левал Груп" (Віцебская вобласць).

ЗТАА "ВЕЛПАК-Кобрын" (Брэсцкая вобласць), ТАА "ПРОТАС" (Магілёўская вобласць), Светлагорскі завод зварачных электродаў (Гомельская вобласць), СЗАТ "ЛІПЛАСТ-СПб" (Гродзенская вобласць), СЗАТ "ФІДМАШ" (Мінск), СЗАТ "Электрамеханічны завод" (Мінская вобласць), Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый (Віцебская вобласць) адзначаны ў намінацыі "Стабільны поспех".

Лепшымі ў намінацыі "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці" сталі ЗАТ "Энерга Рамонт Сэрвіс" (Магілёўская вобласць), ЗВУП "ВІК-здароўе жывёл" (Віцебск), ТАА "Аляксандраў" (Мінская вобласць), ТАА "Ізаком Пласт" (Гродзенская вобласць), ТАА "Кампазітная Кампанія" (Брэсцкая вобласць), ТАА "СтратНанаТэк Інвест" (Мінск), ПВГУП "Белдрэўвыраб" (Гомельская вобласть).

У намінацыі "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг" пераможцамі названы ТАА "ЗахадТрансЭкспедыцыя" (Брэсцкая вобласць), ТАА "Ліцейна-металургічная кампанія" (Магілёў), ТАА "СУШЫ ШОП" (Віцебская вобласць), ТАА "ФэміліКостар" (Гродзенская вобласць), ТАА "ЭЙС-МОТАРС" (Мінск), ПУП "Пінгвін" (Гомельская вобласць), ПУП "ВітГрузТранс" (Мінская вобласць).

Індывідуальныя прадпрымальнікі Міхаіл Далгун (Гродна), Дзмітрый Дудаль (Мінск), Пётр Захарэнка (Брэсцкая вобласць), Іван Маслоўскі (Мінская вобласць), Настасся Мацыль (Віцебск), Вольга Тарабуева (Магілёўская вобласць), Сяргей Хлістоўскі (Гомельская вобласць) сталі лепшымі ў намінацыі "Эфектыўны індывідуальны бізнес".

Дыпломаў "Ганаровы прадпрымальнiк" удастоены ТАА "Аляксандраў", ТАА "ЗахадТрансЭкспедыцыя", Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый. Яны былі прызнаны пераможцамі па выніках правядзення конкурсу "Прадпрымальнік года" ў 2019 і 2020 гадах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі