Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 жніўня 2020, 17:54

Урад да канца года падрыхтуе комплексныя прапановы па развіцці цукровай галіны - Галоўчанка

6 жніўня, Слуцк /Кар. БЕЛТА/. Урад да канца года падрыхтуе комплексныя прапановы па развіцці цукровай галіны, паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з калектывам Слуцкага цукрова-рафінаднага камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вострае пытанне - якая будучыня ў цукровай галіны. Па слуцкаму камбінату пытанняў не павінна быць, гэта магутнае прадпрыемства з добрым аб'ёмам вытворчасці, мадэрнізаванае. Трэба думаць, як аптымізаваць цукровую галіну ў цэлым, што рабіць з сыравіннай базай. Ёсць даручэнне Прэзідэнта, і ўрад да канца года павінен выйсці з комплекснай прапановай, як будзе працаваць і развівацца цукровая галіна ў Беларусі ў будучым. Гэта датычыцца яе структуры, як будзе арганізаваны вытворчы ланцужок - ад поля да куплі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік урада адзначыў, што дзяржава падтрымлівала і прадоўжыць падтрымліваць цукровую галіну. За апошнія 15-17 гадоў праведзена яе мадэрнізацыя, толькі за апошнія пяць гадоў укладзена $250 млн. Краіна вырабляе цукар з айчыннай сыравіны і адмовілася ад імпарту цукру-сырцу, створаны аптымальныя сыравінныя зоны для вырошчвання цукровых буракоў.

У той жа час ёсць і складанасці. Так, у краінах - асноўных гандлёвых партнёрах назіраецца перавытворчасць цукру, што аказвае націск на цэны. "Цукровы бізнес - такі ж бізнес, як і іншыя. Ёсць залежнасць як ад цэн на сыравіну, так і ад цэн на сусветных рынках", - канстатаваў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі