Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Урад Беларусі прапануе Узбекістану маштабныя праекты па вытворчасці тэхнікі

Эканоміка 18.06.2019 | 14:11
Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацікаўлены ў прамысловай кааперацыі з Узбекістанам і прапануе рэалізаваць маштабныя праекты па вытворчасці тэхнікі. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік сёння на пасяджэнні міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыярытэтнымі напрамкамі з'яўляюцца супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, машынабудаванні, харчовай і фармацэўтычнай галінах, лёгкай прамысловасці. Асаблівую ўвагу ўдзяляем прамысловай кааперацыі, стварэнню сумесных вытворчасцей, - адзначыў Уладзімір Дворнік. - Прапануем рэалізаваць ва Узбекістане маштабныя праекты па стварэнні вытворчасцей грузавой, спецыяльнай і прычапной тэхнікі, аўтобусаў на газаматорным паліве. Мінскі аўтамабільны завод гатоў прыняць удзел у стварэнні такіх вытворчасцей з высокай ступенню лакалізацыі". Перспектывы для ўзаемадзеяння ёсць таксама ў фармацэўтычнай галіне і лёгкай прамысловасці.

Што датычыцца супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, дасягнуты дамоўленасці па стварэнні малочнатаварных комплексаў ва Узбекістане за кошт сродкаў узбекскага боку з прыцягненнем беларускіх праектных і будаўнічых арганізацый, камплектацыяй беларускім абсталяваннем, а таксама пастаўкамі БРЖ беларускай селекцыі. У красавіку 2019 года ў Ташкенцкай вобласці створана сумеснае прадпрыемства "Здравушка Ташкент", па гэтым праекце плануецца пабудаваць завод па перапрацоўцы малака і малочнатаварны комплекс на 1 тыс. галоў. "Беларускі бок гатовы рэалізаваць такія ж праекты ў іншых рэгіёнах Узбекістана", - падкрэсліў Уладзімір Дворнік.

На яго думку, прарыўнымі могуць стаць праекты па аўтаматызацыі газатранспартнай і газаразмеркавальнай сетак Узбекістана з удзелам беларускіх прадпрыемстваў.

Беларускі бок таксама прапануе актыўней узаемадзейнічаць у галіне інфармацыйных тэхналогій, перш за ўсё наладзіць сувязі паміж паркамі высокіх тэхналогій. "Мы набылі вопыт у стварэнні і развіцці ПВТ і можам ім падзяліцца. Гатовы таксама арганізаваць навучанне ўзбекскіх абітурыентаў у ВНУ Беларусі па ІТ-спецыяльнасцях", - сказаў беларускі віцэ-прэм'ер.

Беларусь здольна павялічыць пастаўкі ва Узбекістан сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай, камунальнай і спецыяльнай тэхнікі, кар'ерных самазвалаў, прадукцыі дрэваапрацоўкі, нафтахіміі, фармацэўтыкі, медыцынскай тэхнікі, харчовых тавараў, племянной жывёлы. Паводле слоў Уладзіміра Дворніка, ёсць зацікаўленасць у якаснай узбекскай прадукцыі, у першую чаргу гэта свежыя і перапрацаваныя фрукты і агародніна, арэхі, бавоўнавае валакно, медны дрот і іншыя тавары.

Урадавая дэлегацыя Узбекістана наведвае Беларусь 17-19 чэрвеня. У жніўні бягучага года плануецца афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіеева.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).