Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2020, 10:51

Уборка лёну завяршаецца ў Беларусі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уборка лёну завяршаецца ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 8 кастрычніка, ільнотраста паднята з 45,2 тыс. га, што складае 94,9 працэнта ад уборачнай плошчы. Нарыхтавана 143,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 36,7 ц/га (у 2019 годзе на аналагічную дату было 31,7 ц/га).

Кукурузу ўбралі з 706,8 тыс. га (58 працэнтаў ад запланаванай плошчы). На сілас і зялёны корм убрана 681,9 тыс. га (67,8 працэнта плана), сабрана 16,388 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 240,4 ц/га. Уборка кукурузы на зерне таксама прадаўжаецца: работы праведзены на 24,9 тыс. га (11,7 працэнта плана), намалочана 156,6 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,212 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,5 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2 млн т збожжа, Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш за 1,3 млн т, Магілёўскай - больш за 1,1 млн т, Віцебскай - больш за 1 млн т, Гомельскай - больш за 900 тыс. т.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 861,5 тыс. т сена (85,3 працэнта ад плана), 13,34 млн т сенажу (105,9 працэнта) і 14,106 млн т сіласу (73,6 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 85,8 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі