ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2022, 14:34

У стабфонды Гомельскай вобласці заклалі звыш 7,4 тыс. т бульбы і больш за 3,5 тыс. т капусты

Фота з архіва
Фота з архіва

21 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці ў стабілізацыйныя фонды на міжсезонны перыяд 2022-2023 гадоў заклалі звыш 7,4 тыс. т бульбы і больш за 3,5 тыс. т капусты. Аб гэтым паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Аляксандр Качан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Качан адзначыў, што закладка прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды завершана. "У сховішчы Гомельскай вобласці на міжсезонны перыяд 2022-2023 гадоў закладзены 7433 т бульбы, 3529 т капусты, 1677 т морквы, 922 т буракоў, 2644 т цыбулі", - агучыў лічбы ён. Яблыкаў на захоўванне адправілі 1342 т. Яшчэ частка аб'ёмаў яблыкаў будзе закантрактавана рэспубліканскімі гандлёвымі сеткамі ў сельгасвытворцаў іншых абласцей.

"Практычна ўся прадукцыя, закладзеная ў стабфонд, закантрактавана з улікам патрэбнасці сацыяльнай сферы", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг. Так, патрэбнасць арганізацый сацсферы ў бульбе - амаль 3,4 тыс. т, капусце - больш за 1,1 тыс. т, моркве - 654 т, бураках - 608 т, цыбулі - каля 400 т, яблыках - 901 т.

Існуючыя ў сховішчах аб'ёмы прадукцыі дазваляюць забяспечваць і спажывецкі рынак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі