Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 верасня 2020, 13:54

У праграме інавацыйнага супрацоўніцтва краін СНД змяніліся падыходы да рэалізацыі праектаў

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міждзяржаўнай праграме інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД да 2030 года змяніліся падыходы да распрацоўкі і рэалізацыі міждзяржаўных інавацыйных праектаў. Аб гэтым расказаў сёння на пасяджэнні Эканамічнага савета СНД у рэжыме відэаканферэнцыі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Паводле слоў кіраўніка камітэта, у праграме прадугледжваецца магчымасць пачатку рэалізацыі праектаў з удзелам дзвюх дзяржаў - удзельніц СНД з далейшым далучэннем іншых зацікаўленых краін. Пры гэтым выкананне новай праграмы будзе ажыццяўляцца шляхам распрацоўкі і зацвярджэння комплексных планаў мерапрыемстваў па яе рэалізацыі тэрмінам на пяць гадоў, якія будуць змяшчаць канкрэтныя ініцыятывы, мерапрыемствы і праекты з пазначэннем адказных выканаўцаў, аб'ёмаў, крыніц фінансавання, а таксама тэрмінаў іх выканання.

"Асноўнымі вынікамі новай праграмы стануць павелічэнне колькасці прарыўных тэхналогій і перспектыўных распрацовак, а таксама арганізацыя маштабных навукаёмістых і канкурэнтаздольных вытворчасцей у рамках агульнай інавацыйнай прасторы Садружнасці", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Ён таксама адзначыў, што новая праграма падрыхтавана з улікам вопыту выканання папярэдняй і патрабаванняў сучаснай тэорыі прагназавання і стратэгічнага планавання ў рамках міждзяржаўнага інавацыйнага супрацоўніцтва. Над праектам праграмы працавала міждзяржаўная рабочая група, сфарміраваная ў канцы 2019 года, у склад якой увайшлі эксперты ў галіне навуковай і інавацыйнай дзейнасці ад краін СНД, а таксама прадстаўнікі Рассупрацоўніцтва, фонду "Сколкава" і Выканаўчага камітэта СНД.

Дакумент быў разгледжаны на пасяджэннях міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах (МС НТІ) і камісіі па эканамічных пытаннях пры эканамічным савеце СНД. У бліжэйшы час праект праграмы плануецца ўнесці на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі