Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2023, 16:55

У МПЗ растлумачылі, навошта ў Беларусі ўвялі падатак на прафесійны даход

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА растлумачыў, навошта ў Беларусі ўвялі падатак на прафесійны даход.

"У папярэднія гады фізічныя асобы, якім не патрабавалася рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, маглі прымяняць розныя падатковыя рэжымы, як правіла заснаваныя на фіксаваным плацяжы, які не залежаў ад атрыманага даходу. Гэта выклікала шэраг сумненняў і супярэчнасцей. У прыватнасці, адзіны падатак аплачваўся наперад, і магло здарыцца так, што плацельшчык не змог зарабіць нават гэту суму альбо па нейкіх прычынах не змог весці дзейнасць. Таму было прынята рашэнне выпрацаваць новы падатковы рэжым - падатак на прафесійны даход. Ён уведзены з 1 студзеня 2023 года", - расказаў Андрэй Кавалеўскі.

Ключавая асаблівасць новага рэжыму ў тым, што абкладаецца падаткам непасрэдна атрыманы даход. "Ёсць даход - з яго выплачваецца падатак, няма даходу - нічога плаціць не трэба. У сусветнай практыцы такія рэжымы падаткаабкладання лічацца найбольш перспектыўнымі, паколькі яны самыя справядлівыя", - падкрэсліў прадстаўнік МПЗ.

Пераход на ППД з'яўляецца добраахвотным: сам плацельшчык вырашае, трэба гэта яму ці не трэба. "Ніякага абавязку тут няма. Але гэта зручная альтэрнатыва тым падатковым рэжымам, якія прымяняліся раней", - звярнуў увагу Андрэй Кавалеўскі.

Плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход з'яўляюцца фізічныя асобы, якім не патрабуецца рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. "Адразу агаваруся: калі ІП займаецца якім-небудзь відам дзейнасці, які на сёння дазволены плацельшчыкам ППД, тады ён можа спыніць прадпрымальніцкую дзейнасць і смела перайсці на новы падатковы рэжым", - удакладніў прадстаўнік МПЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі