Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 снежня 2021, 19:40

У Мінэканомікі падвялі вынікі першага этапу зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы Мінэканомікі адбылося апошняе ў бягучым годзе пасяджэнне рабочых падгруп па зніжэнні адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

"У пачатку нашай работы па выкананні задачы кіраўніка дзяржавы па татальным пераглядзе і аптымізацыі адміністрацыйных працэдур мы не чакалі такой жывой, канструктыўнай і актыўнай дыскусіі паміж дзяржорганамі, сенатарамі, дэпутатамі і бізнес-супольнасцю. Усяго за два месяцы на пляцоўцы Мінэканомікі мы сумесна прааналізавалі каля 450 адміністрацыйных працэдур. Падводзячы вынік першага этапу работы, можна з упэўненасцю сказаць, што дзякуючы прадукцыйна выбудаванаму дыялогу былі прыняты ўзгодненыя рашэнні па скарачэнні і спрашчэнні больш як 70 працэнтаў разгледжаных адміністрацыйных працэдур", - падкрэсліў намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі.

Работа па зніжэнні адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес будзе прадоўжана і ў наступным годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі