Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2020, 18:16

У красавіку ў лідарах падаражання зноў цыбуля, часнок і цытрусавыя, патаннелі агуркі і вінаград

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў красавіку лідарамі падаражання зноў сталі цыбуля, часнок і цытрусавыя, патаннелі агуркі і вінаград, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цыбуля падаражэла на 38,78 працэнта, часнок - на 30,35 працэнта, цытрусавыя - на 25,79 працэнта, салодкі перац - на 22,45 працэнта, морква - на 14,81 працэнта, свежыя памідоры - на 13,33 працэнта, бульба - на 11,68 працэнта, яблыкі - на 11,58 працэнта. Патаннелі свежыя агуркі (на 27,65 працэнта), вінаград (на 8,48 працэнта) і ікра ласосевых рыб (на 1,64 працэнта).

Агародніна ў цэлым стала даражэйшай на 5,34 працэнта, фрукты падаражэлі на 8,27 працэнта. У цэлым прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі падаражэлі на 1,27 працэнта.

Абеды ў сталовай сталі даражэйшымі на 1,41 працэнта, у рэстаране і кафэ - на 0,1 працэнта, фастфуд патаннеў на 1,36 працэнта.

Тытунёвыя вырабы павысіліся ў цане на 2,38 працэнта, алкагольныя напіткі - на 1,34 працэнта.

Адзенне патаннела на 1,82 працэнта, паліва - на 1,57 працэнта. Абутак падаражэў на 2,14 працэнта, мэбля - на 0,27 працэнта, электратавары - на 1,97 працэнта, будматэрыялы - на 1,37 працэнта, медыкаменты - на 0,91 працэнта.

Кошт паслуг знізіўся на 0,25 працэнта. Больш за ўсё патаннелі паслугі па перавозцы ў таксі - на 9,15 працэнта. Авіябілеты сталі таннейшымі на 5,43 працэнта. Падаражэлі паслугі лічбавага тэлебачання (на 2,23 працэнта), паркоўка (на 1,54 працэнта) і паслугі фотаатэлье (на 1,47 працэнта).

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў красавіку склала 0,6 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі