Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2020, 11:14

У конкурсе "Прадпрымальнік года" з'явіцца новая намінацыя

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У конкурсе "Прадпрымальнік года" з'явіцца намінацыя "Эфектыўны індывідуальны бізнес". Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 27 лютага 2020 года нумар 121 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Да гэтага ў конкурсе было чатыры намінацыі - "Паспяховы старт", "Стабільны поспех", "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці", "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг".

У намінацыі "Эфектыўны індывідуальны бізнес" могуць прэтэндаваць на перамогу індывідуальныя прадпрымальнікі, з дня дзяржаўнай рэгістрацыі якіх у Беларусі да года правядзення конкурсу прайшло не менш за тры гады.

Пераможцы ў намінацыях "Паспяховы старт", "Стабільны поспех", "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці", "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг" заахвочваюцца прэміяй у памеры 100 базавых велічынь, у намінацыі "Эфектыўны індывідуальны бізнес" - прэміяй у памеры 50 базавых велічынь (1 БВ цяпер - Br27).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі