Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 жніўня 2022, 17:34

У кітайскім Чунцыне абмеркавалі стварэнне ў Беларусі інавацыйных вытворчасцей медпрэпаратаў

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у кітайскім горадзе Чунцын Дзмітрый Емяльянаў 16 жніўня наведаў кампанію Chengdu Yinde Biological Pharmaceutical Equipment & Technology кітайскага холдынга SHINVA. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Чунцыне.

У час перагавораў са старшынёй праўлення кампаніі Лі Чуньянам былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва па стварэнні ў Беларусі інавацыйных вытворчасцей медыцынскіх прэпаратаў і матэрыялаў. Акрамя таго, размова ішла аб абмене вопытам у асваенні тэхналогій.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года. У ходзе дзяржаўнага візіту ў Кітай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2016 года кіраўнікі Беларусі і Кітая падпісалі сумесную беларуска-кітайскую дэкларацыю аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі