Сцяг Нядзеля, 22 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лютага 2023, 19:55

У гэтым годзе "Вялікі камень" зарэгістраваў 7 новых рэзідэнтаў

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" зарэгістраваў 7 новых рэзідэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

"Ільготы, прэферэнцыі і камфортныя ўмовы для вядзення бізнесу, якія прадастаўляюцца айчынным заканадаўствам, у 2022 годзе прыцягнулі ў "Вялікі камень" 19 новых рэзідэнтаў, а ў 2023 годзе - ужо 7. Агульная колькасць - 107 рэзідэнтаў з плануемым аб'ёмам інвестыцый $1,3 млрд", - расказалі ў Мінэканомікі.

Добра спрацавалі па выніках 2022 года ўжо дзеючыя прадпрыемствы - у 1,5 раза вырас аб'ём вытворчасці, у 1,3 раза - экспарт, у 1,9 раза - выручка ад рэалізацыі прадукцыі, у 2,4 раза - чысты прыбытак, у 2,2 раза выраслі падаткі, зборы і плацяжы, выплачаныя ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды.

Як адзначыла начальнік упраўлення інфраструктуры развіцця Мінэканомікі Вольга Бондар, з мэтай стварэння дадатковых умоў для прыцягнення новых інвестараў у 2023 годзе будзе прадоўжана работа па далейшым удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму парка з акцэнтам на рэалізацыю новых высокатэхналагічных праектаў, у тым ліку ў галіне традыцыйнай і інавацыйнай кітайскай медыцыны. "Перспектыўныя праекты таксама плануецца рэалізаваць у лагістыцы, электроннай камерцыі, тонкай хіміі, біятэхналогіях, прыборабудаванні, НДДКР і інш. Напрыклад, літаральна ўчора ТАА "Бел-Норд Лагістыкс" стала новым рэзідэнтам парка. Кампанія плануе рэалізоўваць праект у сферы міжнароднай электроннай камерцыі і арганізацыі аўтаперавозак па маршруце Кітай - Еўропа. Гэта ініцыятыва таксама дапаможа ў вырашэнні важнейшай стратэгічнай задачы - пашырэнні прысутнасці беларускай прадукцыі на кітайскім рынку", - падкрэсліла прадстаўнік Мінэканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі