Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2020, 13:13

У ЕАЭС рыхтуюцца праекты дагавораў па фарміраванні агульных рынкаў нафты, нафтапрадуктаў і газу

7 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Еўразійскім эканамічным саюзе вядзецца падрыхтоўка міжнародных дагавораў па фарміраванні агульных рынкаў нафты, нафтапрадуктаў і газу. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Цяпер ЕЭК сумесна з краінамі ЕАЭС рэалізуюць першы этап фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, у рамках якога прадугледжваецца стварэнне арганізацыйнай і метадычнай асновы фарміравання гэтых рынкаў, - сказала Ія Малкіна. - У прыватнасці, камісіяй сумесна з краінамі падрыхтаваны праекты міжнароднага дагавора аб фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС і адзіных правіл доступу да сістэм транспарціроўкі нафты і нафтапрадуктаў. Цяпер праекты абмяркоўваюцца на ўзроўні экспертаў упаўнаважаных органаў краін саюза".

Таксама рэалізуецца першы этап фарміравання агульнага рынку газу. "Сёння Расія, як адказны выканаўца, вядзе работу над міжнародным дагаворам аб фарміраванні агульнага рынку газу саюза, адзінымі правіламі доступу да газатранспартных сістэм, размешчаных на тэрыторыі дзяржаў-членаў і парадкам ажыццяўлення біржавых таргоў газам", - адзначыла памочнік старшыні Калегіі ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі