Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лютага 2020, 15:33

У бюджэце Беларусі дастаткова рэсурсаў для выканання сацыяльных абавязацельстваў - Ермаловіч

17 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У бюджэце Беларусі дастаткова рэсурсаў для выканання сацыяльных абавязацельстваў. Аб гэтым, адказваючы на пытанне БЕЛТА, заявіў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

На пытанне, як на фінансавую ўстойлівасць у Беларусі ўплываюць падзеі, якія адбываюцца ў свеце, уключаючы сітуацыі з каранавірусам і забеспячэннем сыравінай нафтахімічнага комплексу краіны, міністр адказаў: "Вядома, любыя змяненні, як у сусветнай эканоміцы, так і звязаныя са змяненнямі лакальных рынкаў, унутранага рынку, у першую чаргу ўплываюць на бюджэт. І сітуацыя ў нафтахімічным комплексе таксама будзе ўплываць на выкананне бюджэту на працягу года".

"Таму задача, якую паставіў Прэзідэнт, заключаецца ў тым, каб планы па фінансаванні дзяржаўных праграм, сацыяльных расходаў, падтрыманні ўзроўню заработнай платы для бюджэтнікаў, пенсій, былі безумоўна выкананы ўрадам у 2020 годзе", - падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, абмяркоўваліся магчымыя вынікі для бюджэту ад абазначаных працэсаў, як у гэтай сітуацыі можна адаптавацца, каб выканаць усе прадугледжаныя ў зацверджаным бюджэце 2020 года расходы.

"Усё, што запланавана ў расходах мясцовых і рэспубліканскага бюджэтаў у частцы, якая датычыцца насельніцтва Беларусі, будзе безумоўна выканана. Рэсурсаў для гэтага дастаткова", - запэўніў Максім Ермаловіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі