Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2024, 11:10

У Белстаце падвялі фінансавыя вынікі работы арганізацый за студзень-лістапад 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным статыстычным камітэце падвялі фінансавыя вынікі работы арганізацый за студзень-лістапад 2023 года, паведамляе БЕЛТА.

За студзень-лістапад 2023 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 8,8 працэнта, рэнтабельнасць продажаў - 7,2 працэнта.

Дэбіторская запазычанасць на 1 снежня 2023 года склала Br68,2 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная - Br9,7 млрд, або 14,2 працэнта ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.

Крэдыторская запазычанасць на 1 снежня 2023 года склала Br78,3 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная - Br9,8 млрд, або 12,6 працэнта ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі