Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2020, 11:58

У БелГПП расказалі, як атрымаць заключэнне аб форс-мажоры пры скасаванні дагавора дзяржзакупкі

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ГПП зацвердзіла парадак сведчання абставін непераадольнай сілы пры скасаванні дагавора дзяржзакупкі з-за яго невыканання або неналежнага выканання пастаўшчыком (падрадчыкам, выканаўцам). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў гандлёва-прамысловай палаце.

Згодна з гэтым парадкам, каб атрымаць заключэнне аб наяўнасці абставін непераадольнай сілы (форс-мажор) па дагаворы дзяржзакупкі пастаўшчыку, падрадчыку або выканаўцу неабходна звярнуцца ў БелГПП з заявай. У гэтым дакуменце павінна быць змешчана такая інфармацыя, як назва, дата, нумар і бакі дагавора, парадак і тэрміны яго выканання, абавязацельствы, якія заяўнік не выканаў або выканаў неналежным чынам, а таксама абставіны, што паўплывалі на выкананне заяўнікам абавязацельстваў па дагаворы, і іншая інфармацыя, якую заяўнік лічыць неабходным прадаставіць для пацвярджэння наяўнасці форс-мажору. Да гэтай заявы павінны прыкладацца засведчаныя копіі дакументаў, што пацвярджаюць усе выкладзеныя звесткі. Дакументы на замежнай мове павінны быць перакладзены на рускую або беларускую мову. Калі ж заява накіроўваецца на электронную пошту гандлёва-прамысловай палаты, то неабходна будзе прадаставіць яе арыгінал і прыкладзеныя да яе дакументы, калі будзе прынята рашэнне аб выдачы заключэння.

БелГПП выдасць заключэнне або паведаміць аб адмове ў яго выдачы на працягу аднаго рабочага дня. Разгляд заявы можа быць прадоўжаны на тэрмін, неабходны заяўніку для прадастаўлення дадатковых звестак і дакументаў.

Калі арыгінал заключэння аб форс-мажоры будзе страчаны або пашкоджаны, Беларуская ГПП можа выдаць яго дублікат. За разгляд заявы і выдачу самога заключэння плата брацца не будзе.

Парадак сведчання абставін непераадольнай сілы быў прыняты для рэалізацыі ўказа ад 24 красавіка 2020 года нумар 143 "Аб падтрымцы эканомікі". Гэты парадак дзейнічае з 26 красавіка бягучага года да прыняцця асобага рашэння Прэзідэнта Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі