Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2021, 12:46

У Беларусі за студзень-верасень сабрана амаль 590 тыс.т другасных матэрыяльных рэсурсаў

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за студзень-верасень сабрана амаль 590 тыс.т другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР). Аб гэтым паведаміла сёння журналістам дырэктар ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Наталля Грынцэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе мы ведаем, што прыродныя рэсурсы не бязмежныя і адходы, у першую чаргу камунальныя, могуць быць выкарыстаны паўторна для таго, каб сэканоміць прыродныя рэсурсы, захаваць навакольнае асяроддзе. Ні для каго не сакрэт, што выпуск прадукцыі з другаснай сыравіны таннейшы па многіх паказчыках. Што датычыцца збору і выкарыстання другаснай сыравіны ў цэлым па рэспубліцы, то за 9 месяцаў у краіне было сабрана амаль 590 тыс.т традыцыйных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў, што складае 75 працэнтаў ад даведзеных паказчыкаў на 2021 год", - адзначыла кіраўнік арганізацыі.

Наталля Грынцэвіч таксама паведаміла: на УП "Зялёнбуд" у горадзе Мінску завершана стварэнне вытворчасці па выкарыстанні арганічнай часткі адходаў. "Арганіка дасць магчымасць нам замяніць торф і атрымаць раслінны грунт для выкарыстання, напрыклад, у садова-паркавай гаспадарцы. Выхад гатовай прадукцыі будзе 28 тыс. куб. м у год. Цяпер арганізацыя атрымлівае дазвольную дакументацыю, і ўжо будзе выкарыстоўвацца арганічная частка адходаў", - расказала эксперт.

Паводле яе інфармацыі, у "Краснасельскбудматэрыялах" амаль падрыхтавалі абсталяванне для выкарыстання RDF-паліва (паліва, атрыманае з цвёрдых адходаў шляхам перапрацоўкі). "Гэта паліва будзе спальвацца ў цэментных печах завода. Гэта дасць магчымасць больш поўна выкарыстоўваць камунальныя адходы і ўключыць іх у абарот", - растлумачыла Наталля Грынцэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі