Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 чэрвеня 2025, 19:18

У Беларусі ў 2025 годзе пабудуюць і заменяць больш за 260 км цеплавых сетак

Скрыншот відэа Мінэнерга
Скрыншот відэа Мінэнерга
2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе заменена і пабудавана больш за 260 км цеплавых сетак у час рамонтнай кампаніі 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Спецыялістамі энергазабеспячальных арганізацый на сёння ўжо заменена і пабудавана больш за 50 км цепласетак.

Для павышэння надзейнасці цеплазабеспячэння спажыўцоў краіны адразу ж пасля завяршэння ацяпляльнага сезона пачынаецца правядзенне гідраўлічных выпрабаванняў цеплавых сетак. Абавязковай умовай з'яўляецца адключэнне гарачага водазабеспячэння для выканання ўсіх работ і наступнага рамонту. Згодна з заканадаўствам, максімальны тэрмін адключэння - 13 дзён. Для зручнасці грамадзян на сайтах энергазабеспячальных арганізацый размешчаны графікі адключэння гарачага водазабеспячэння.

"Энергетыкі робяць усё магчымае для скарачэння тэрміну адключэння гарачай вады, і часта цепланосбіт падаецца ў дамы грамадзян раней за названы перыяд", - адзначылі ў Мінэнерга.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі